Сталіца летняй Алімпіяды-2032 — аўстралійскі Брысбэн
Аўстралійскі Брысбэн афицыйна абраны месцам правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 2032 года.

Рашэнне было прынята на сесіі МАК у Токіа, піша «Наша Ніва». Брысбэн стане трэцім аўстралійскім горадам, які прыме Алімпіяду. У 1956 годзе гэтага гонару быў удастоены Мельбурн, а ў 2000 годзе — Сіднэй.
Раней на правядзенне Алімпіяды-2032 прэтэндавалі Доха (Катар), Будапешт (Венгрыя), нямецкі рэгіён Рэйн-Рур, а таксама кітайскія гарады Чэнду і Чунцын.
У 2024 годзе Гульні пройдуць у Парыжы, у 2028-м у Лос-Анжэлесе.