Старэйшы сын Фідэля Кастра здзейсніў самагубства праз дэпрэсію
Такую версію смерці Кастра-малодшага выказала афіцыйная кубінская газета Granma. Газета паведамляе, што Дыяс-Баларт Кастра сышоў з жыцця 1 лютага пасля «некалькіх месяцаў наведвання лекараў з прычыны стану глыбокай дэпрэсіі».

Кастра-малодшы дорыць сваю кнігу Мядзведзеву, фота Пятра Лідава
68-гадовы Кастра-малодшы быў вядомы як «Фідэліта» з-за ягонага асаблівага падабенства з бацькам, у якога, паводле афіцыйнай інфармацыі, было 11 дзяцей. Дзяржаўныя СМІ Кубы напісалі, што ён быў навуковым дарадцам Дзяржаўнай рады, віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Кубы, а таксама сынам першай жонкі Фідэля Кастра Мірты Дыяс-Баларт.
Сам Фідэль Кастра кіраваў камуністычнай Кубай фактычна паў стагоддзі. Ён памёр 25 лістапада 2016 году ва ўзросце 90 гадоў.
Паводле «Радыё Свабода»