Суд Іраку выдаў ордэр на арышт Дональда Трампа
Яшчэ ў чэрвені 2020-га году ордэр на ягоны арышт па той жа справе выдаў Іран.
![549660_1.png 549660_1.png](/img/v1/images/549660_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэтае рашэнне звязанае з забойствам 3 студзеня 2020 года лідара Народных мабілізацыйных сілаў Ірака Абу Махдзі аль-Мухандзіса. Ён загінуў разам з іранскім генералам Касэмам Сулеймані падчас ракетнай атакі амерыканскіх ВПС у раёне аэрапорту Багдада.
Праўда, успрымаць пастанову іракскага суду ўсёр'ёз Трампу наўрад ці варта. Яшчэ ў чэрвені 2020-га году ордэр на ягоны арышт па той жа справе выдаў Іран. Аднак Інтэрпол дагэтуль не выканаў просьбу Тэгерана абвясціць 45-га прэзідэнта ЗША ў вышук.