Суд прызнаў Саакашвілі вінаватым у незаконным перасячэнні мяжы
Мастыскі раённы суд Львоўскай вобласці прызнаў былога губернатара Адэскай вобласці (Украіна) і экс-прэзідэнта Грузіі вінаватым у незаконным перасячэнні ўкраінскай мяжы.
Мастыскі райсуд Львоўскай вобласці прызнаў вінаватым у незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы лідэра партыі "Рух новых сіл", экс-кіраўніка Адэскай абладміністрацыі, экс-прэзідэнта Грузіі Міхеіла Саакашвілі.
Адпаведнае рашэнне зачытаў суддзя Юрый Белавус ў пятніцу вечарам.
«Прызнаць вінаватым Саакашвілі Міхеіла ў незаконным перасячэнні дзяржмяжы Украіны», — паведаміў ён.
Як перадае карэспандэнт агенцтва "Інтэрфакс-Украіна", па рашэнні суда Саакашвілі павінен заплаціць штраф у памеры 3400 грн. (каля 130 у.е.).
Таксама Саакашвілі абавязалі заплаціць судовы збор у памеры 320 грн.
Названае рашэнне суда можа быць абскарджана ў судзе вышэйшай інстанцыі.
Самога палітыка на гэтым судовым пасяджэнні не было — ён праводзіў сустрэчы ў Чаркаскай вобласці.
Як вядома, 10 верасня лідар партыі "Рух новых сіл", экс-кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Саакашвілі прыбыў ва Украіну.
Яго прыхільнікі, якія сабраліся ў ПП "Шэгіні", прарвалі мяжу з украінскага боку. Падчас інцыдэнту 11 байцоў Нацыянальнай паліцыі і 5 Дзяржпагранслужбы атрымалі цялесныя пашкоджанні.
12 верасня Саакашвілі падпісаў пратакол, складзены прадстаўнікамі Дзяржпагранслужбы Украіны, згодна з якім ён нібыта незаконна перасёк дзяржаўную мяжу 10 верасня ў пункце пропуску "Шэгіні", але разам з адвакатамі ўнёс у яго свае заўвагі і пярэчанні.
Разгляд пратаколу пачаўся 18 верасня.
20 верасня генпракурор Юрый Луцэнка заявіў, што Саакашвілі павінен заплаціць штраф за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Украіны. Саакашвілі назваў такую заяву ціскам на суд.
Паводле «Украінскай праўды»