Сумны рэкорд у Саудаўскай Арабіі

Колькасць смяротных пакаранняў у гэтай краіне ад 1 студзеня дасягнула 88 чалавек.



000012_00000078228.jpg

Такім чынам гэтая лічба перавысіла колькасць пакаранняў смерці ў цэлым мінулым годзе.

Апошнімі прысуджанымі да смерці, супраць якіх вырак быў выкананы сёння, былі трое мужчын — два наркадылеры і забойца.

У Саўдаўскай Арабіі, якая з'яўляецца абсалютнай манархіяй, сістэма крымінальнага правасуддзя вельмі жорсткая. За дробныя злачынствы пагражае лупцоўка, а, напрыклад, за крадзеж — адсячэнне пальца або нават усёй рукі. Смерць шляхам абезгалоўлівання арабскім мячом караюцца ня толькі забойцы, гвалтаўнікі й наркагандляры, але таксама людзі, якія адмовіліся ад ісламу. Пакаранні, як правіла, праводзяцца публічна.

www.radyjo.net