Святлана Алексіевіч сустрэнецца з прэзідэнтам ФРГ
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер сёння сустракаецца з беларускай пісьменніцай, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Святланай Алексіевіч. Сустрэча пазначана ў графіку прэзідэнта. Яна адбудзецца ў палацы Бельвю.

Святлана Алексіевіч увайшла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады. 28 верасня яна выехала ў Германію, куды была запрошаная Германскай службай акадэмічных абменаў. Пісьменніца таксама наведала Італію і Швецыю, дзе прыняла ўдзел у літаратурных мерапрыемствах. Яна спадзяецца вярнуцца ў Беларусь пасля завяршэння праграмы паездкі.