Сын Януковіча і бізнэсмен Курчанка просяць Еўропу размарозіць актывы

Cын экс-прэзідэнта Украіны Аляксандр Януковіч і бізнесмен Сяргей Курчанка спрабуюць размарозіць свае актывы ў Еўропе, — піша "Украінская праўда".



aliaksandr_janukovic.jpg

Як паведамляе Euobserver са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах, яны падалі пратэст на санкцыі, ужытыя да іх Саветам Еўропы.
На дадзены момант рабочая група Савета ЕС разглядае гэтую скаргу, але крыніца мяркуе, што справа будзе вырашацца ў судзе ў Люксембургу.
  Па словах суразмоўцы, згодна з правіламі ЕС адносна санкцыяў, дзяржавы-члены могуць дазволіць скарыстацца замарожанымі рахункамі для аплаты юрыдычных паслуг.
  Хто будзе прадстаўляць інтарэсы Курченко і Януковіча , пакуль не ясна.
 
Як вядома, у Германіі і Аўстрыі ўзяліся за фінансавыя схемы Курчанкі. Ва Украіне гэты сябар сям'і Януковіча абвешчаны ў вышук па падазрэнні ў раскраданні дзяржмаёмасці.
  Раней паведамлялася, што экс-прэм'ер Мікалай Азараў і яго сын Аляксей таксама спрабуюць з дапамогай адвакатаў абскарджваць санкцыі ЕС, у прыватнасці размарозіць заблакаваныя рахункі.