Шатландыя хоча незалежнасці і вяртання ў Еўрасаюз

Шатландыя мае намер вярнуцца ў Еўрапейскі саюз у якасці незалежнай дзяржавы. Пра гэта заявіла кіраўнік урада шатландскай аўтаноміі, лідэр Шатландскай нацыянальнай партыі Нікала Стэрджэн.

8fde231250a4cf8e925c901fbca0690c.jpg

Яна заклікала сваіх прыхільнікаў працягваць барацьбу за новы рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі і набрацца цярпення. Стэрджэн падкрэсліла, што волевыяўленне павінна прайсці толькі ў рамках закона — гэта значыць са згоды брытанскага ўрада, паведамляе Бі-бі-сі.
На рэферэндуме 2014 года 55% прагаласавалі за тое, каб Шатландыя засталася ў складзе Злучанага Каралеўства. А на рэферэндуме 2016 года 62% шатландцаў прагаласавалі супраць Брексіта.
У дзень выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза ў Эдынбургу, Глазга, Абердзіна, Дандзі і іншых шатландскіх гарадах прайшлі мітынгі і шэсці супраць Брексіта.
Паведамляецца, што над будынкамі ўрада і парламента Шатландыі ў Эдынбургу па-ранейшаму будуць паднятыя сцягі Еўрасаюза.
naviny.by