Шатландыя — першая краіна, дзе бясплатна будуць выдаваць тампоны і пракладкі

Закон пачынае дзейнічаць 15 жніўня. Парламент Шатландыі адзінагалосна прыняў яго ў лістападзе 2020 года.

prakladki.jpg


«Забеспячэнне свабоднага доступу да сродкаў жаночай гігіены мае асноватворнае значэнне для падтрымкі роўнасці і чалавечай годнасці, а таксама ліквідуе фінансавыя бар'еры», — заявіла сакратар па пытаннях сацыяльнай справядлівасці ўрада Шатландыі Шона Робісан.
Згодна з новым законам, мясцовыя ўлады і навучальныя ўстановы абавязаны забяспечваць неабходнымі сродкамі гігіены жанчын. Тампоны і пракладкі можна знайсці ў бліжэйшым да вас пункце выдачы праз мабільнае прыкладанне PickupMyPeriod. Усяго па краіне будзе размешчана каля тысячы пунктаў.
Акрамя таго, урад вылучыў фінансаванне для адукацыйнага вэб-сайта для работадаўцаў, палепшыў дасяжныя для школ інфармацыйныя рэсурсы аб менструацыі і запусціў кампанію па барацьбе са стыгмай.

tampony.jpg


Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн высока ацаніла «наватарскае заканадаўства» і сказала, што яно важнае для жанчын і дзяўчат.