Школьніц-мусульманак ў Швейцарыі абавязалі плаваць з хлопчыкамі

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) пастанавіў, што рашэнне ўладаў Швейцарыі накіроўваць дзяўчынак-мусульманак на ўрокі плавання разам з хлопчыкамі не парушае рэлігійныя правы школьніц.

Фота GETTY IMAGES

Фота GETTY IMAGES



У рашэнні суда гаворыцца, што швейцарскія ўлады дзейнічалі ў рамках закона, накіраванага на абарону вучняў замежнага паходжання ад грамадскай ізаляцыі, паведамляе ВВС.

Разгледзеўшы скаргу, суд палічыў, што ўлады краіны маюць поўнае права патрабаваць няўхільнага выканання школьнай праграмы дзеля паспяховай інтэграцыі дзяцей у швейцарскае грамадства.

ЕСПЧ пастанавіў, што хоць такія патрабаванні і можна расцаніць як пэўнае ўмяшанне ў свабоду веравызнання, але ўсё ж яны не ўтвараюць колькі-небудзь сур'ёзнага парушэння гэтай свабоды.

Скарга была пададзена ў суд двума грамадзянамі Швейцарыі турэцкага паходжання, якія адмовіліся пасылаць дачок на абавязковыя школьныя ўрокі плавання, на якіх займаюцца і хлопчыкі. У выніку ў 2010 годзе бацькоў, якія адмовіліся адпраўляць дачок на такія ўрокі, аштрафавалі прыкладна на 1,3 тысячы еўра за парушэнне бацькоўскіх абавязкаў. Пасля гэтага бацькі і звярнуліся ў ЕСПЧ.

Улады Швейцарыі заявілі, што ад такіх урокаў плавання сапраўды можна адмовіцца паводле рэлігійных меркаванняў, але толькі ў выпадку, калі дзяўчынкі ўжо дасягнулі ўзросту палавога саспявання, чаго ў гэтым выпадку не было.