«Таемны Санта» 80-га ўзроўню: Біл Гейтс адправіў незнаёмай дзяўчыне 41 падарунак

На платформе RedditGifts падтрымліваюць класную заходнюю традыцыю: кожны год перад Калядамі там гуляюць у «таемнага Санту» і абменьваюцца падарункамі. Бывае, што ў гульню ўключаюцца і знакамітасці. Напрыклад, гэта сузаснавальнік Microsoft Біл Гейтс і другі самы багаты чалавек Амерыкі. Яго таксама называюць самым шчодрым «таемным Сантам», і зараз вы зразумееце чаму.

imgonline_com_ua_resize_o0pdsmrnnwsbiuqp.jpg

Гейтс гуляе некалькі гадоў запар. Кожны раз яго кампанія праводзіць расследаванне, каб высветліць густы чалавека, якому ўручаць падарунак. Так выйшла, што у 2019 годзе Гейтс стаў «таемным Сантам» для юзера з нікам szor. Ім апынулася 33-гадовая Шелбі са штата Мічыган. Гейтс даслаў ёй пасылку вагой аж у 37 кілаграмаў!
Каб Шелбі забрала падарунак дадому, пасылку прыйшлося разабраць на некалькі частак, інакш яна не змясцілася б у багажнік машыны. Біл Гейтс адправіў дзяўчыне 41 падарунак. Сярод іх: канструктар LEGO Хогвартса з «Гары Потэра», калядны каўпак ў стылі «Гары Потэра», некалькі упаковак печыва Oreo, рукапісная копія кнігі «Вялікі Гэтсбі», сувеніры з серыяла «Твін Пікс» і многае іншае.
Акрамя таго, Гейтс зрабіў ахвяраванне ў фонд «Амерыканская асацыяцыя сэрца» у гонар маці Шелбі, якая памерла ў сакавіку 2019 года. Больш падрабязна аб усіх падарунках Шелбі распавяла на сваім YouTube-канале.


Паводле kyky.org