Італія. Палітыкі ядуць толькі італьянскае
Маурыцыё Фугаці, самы малады дэпутат італьянскага парламента ад правай партыі Паўночная ліга, дабіўся канкрэтных поспехаў у барацьбе з крызіснымі праявамі ў італьянскай эканоміцы. З яго ініцыятывы ў рэстаране парламенту цяпер можна знайсці выключна прадукты, зробленыя ў Італіі. Здаецца, Паўночная ліга ўсур’ёз займаецца барацьбой за спажыванне італьянскага. Напярэдадні новага года яе сябар, міністр сельскай гаспадаркі Лука Зайя арганізаваў кампанію супраць прысутнасці ананасу, манга і іншых экзатычных прадуктаў на навагоднім стале італьянцаў.
Маурыцыё Фугаці, самы малады дэпутат італьянскага парламента ад правай партыі Паўночная ліга, дабіўся канкрэтных поспехаў у барацьбе з крызіснымі праявамі ў італьянскай эканоміцы. З яго ініцыятывы
ў рэстаране парламенту цяпер можна знайсці выключна прадукты, зробленыя ў Італіі. Здаецца, Паўночная ліга ўсур’ёз займаецца барацьбой за спажыванне італьянскага. Напярэдадні новага года яе
сябар, міністр сельскай гаспадаркі Лука Зайя арганізаваў кампанію супраць прысутнасці ананасу, манга і іншых экзатычных прадуктаў на навагоднім стале італьянцаў. Ён заклікаў замяніць іх італьянскай
садавіной. Цяпер яго калега Фугаці дабіўся чарговай перамогі на кулінарным фронце. Левыя партыі называюць праект Фугаці папулізмам і нават праявай поўнага правінцыяналізму. «Немагчыма
перамагчы крызіс тупым пратэкцыянізмам», — кажа адзін з іх. Яны ўжо робяць стаўкі, колькі часу дэпутаты змогуць прасядзець на адной піццы і пасце.
Па матэрыялах «Republica» (Італія)