Італія. Паранджу забароняць
Італьянскія ўлады вывучаюць досвед Францыі, дзе не так даўно было забаронена нашэнне паранджы, для прыняцця падобнага закона ў Італіі. Прычым імпартаваць французскія заканадаўчыя інавацыі мяркуюць хуткімі тэмпамі. Па словах міністра роўнасці, ужо праз некалькі тыдняў будзе падрыхтаваны праект новага закону. Неабходнасць забароны традыцыйнага ісламскага адзення міністр тлумачыць самымі высакароднымі мэтамі: «Гэта дапаможа маладым эмігрантам вырвацца з гета». Аднак падобная аргументацыя не задавальняе апазіцыю.
Італьянскія ўлады вывучаюць досвед Францыі, дзе не так даўно было забаронена нашэнне паранджы, для прыняцця падобнага закона ў Італіі. Прычым імпартаваць французскія заканадаўчыя інавацыі мяркуюць
хуткімі тэмпамі. Па словах міністра роўнасці, ужо праз некалькі тыдняў будзе падрыхтаваны праект новага закону. Неабходнасць забароны традыцыйнага ісламскага адзення міністр тлумачыць самымі
высакароднымі мэтамі: «Гэта дапаможа маладым эмігрантам вырвацца з гета». Аднак падобная аргументацыя не задавальняе апазіцыю. Лідэр адной з вядучых партый левай апазіцыі заявіў,
што нашэнне паранджы — гэта праява індывідуальнасці. Цікава, што ў Італіі яшчэ з 1975 года існуе закон, які забараняе хаваць твар на публіцы. Аднак прыняты ён быў не з-за пагрозы ісламізму,
а з-за актыўнасці левых радыкалаў, якія падчас вулічных боек з паліцыяй хавалі свой твар за матацыклетнымі шлемамі ці хусткамі.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)