Telegraph: ваенная кампанія ў Сірыі прывядзе да росту цэн на нафту
Ваенная кампанія Расіі на тэрыторыі Сірыі можа стаць прычынай росту цэн на нафту, піша The Telegraph.
![neft_i_rubl.jpg neft_i_rubl.jpg](/img/v1/news/full/neft_i_rubl.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Абвал цэн на нафту, справакаваны Саудаўскай Аравіяй, ААЭ, Катарам і Кувейтам, мае негатыўны ўплыў на расійскую эканоміку. Калі тэндэнцыя зніжэння коштаў захаваецца ў наступным годзе, у расіян «з'явіцца мноства пытанняў да свайго лідара».
Зараз лішак у сусветных пастаўках нафты складае 2 млн барэляў у суткі, аднак краіны-экспарцёры нафты не плануюць скарачэнне здабычы.
The Telegraph адзначае, што нанясенне авіяўдараў па Сірыі з'яўляецца спробай Расіі «памяняцца месцамі з ЗША». Ваенная кампанія ў Сірыі спрыяе росту напружання ў рэгіёне і аказвае фінансавы ціск на Саудаўскую Аравію і яе саюзнікаў, якія падтрымліваюць сірыйскую апазіцыю. Гэта можа прывесці да таго, што Саудаўская Аравія будзе вымушана скараціць аб'ёмы здабычы, што ў канчатковым выніку прывядзе да росту коштаў на нафту.
Аднак адзначаецца, што ў будучыні Іран можа распачаць спробу павялічыць здабычу нафты. Калі гэта адбудзецца, то цана знізіцца. На думку выданне, гэта можа прывесці да краху ўрадаў Масквы і Эр-Рыяда.
Паводле www.gazeta.ru