Тэракт у Нігерыі забраў жыцці больш за дзесяці чалавек

Тэракт у нігерыйскім горадзе Майдугуры, здзейснены тэрарыстам-смяротнікам 2 чэрвеня, забраў жыцці, па пададзенай на дадзены момант інфармацыі, 13 чалавек. Яшчэ 20 атрымалі раненні.



majduhuri_nihierija_280x183.jpg

Тэрарыст-смяротнік з ісламісцкай групоўкі «Бока Харам» здзейсніў выбух на гарадскім рынку ў Майдугуры, горадзе на паўночным усходзе краіны, у якім пераважае мусульманскае насельніцтва, паведамляе euronews.com.

Майдугуры і яго наваколлі — мясцовасць, у якой шэсць гадоў таму зарадзілася ісламісцкая арганізацыя «Бока Харам». Новаабраны прэзідэнт Нігерыі Мухамаду Бухара на мінулым тыдні падчас інаўгурацыі паведаміў пра намер перанесці ў Майдугуры штаб урадавых войскаў са сталіцы — Абуджа.

krynica.info