Тэрэза Мэй хоча пачаць Brexit без згоды парламента

Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй запусціць працэдуру выхаду з Еўрасаюза без узгаднення з парламентам. Пра гэта паведамляе Daily Telegraph са спасылкай на свае крыніцы.

1850633.jpg

Тэрэза Мэй
Паводле інфармацыі выдання, Тэрэза Мэй мае намер скарыстацца 50-м артыкулам Лісабонскай дамовы, паводле якой выхад з ЭЗ можа ініцыяваць прадстаўнік выканаўчай улады без ухвалення парламента. Праціўнікі выхаду Брытаніі з Еўрапейскага Саюза сцьвярджаюць, што вынік рэфэрэндуму носіць рэкамендацыйны характар. На іх думку, каб запусціць працэдуру неабходная згода Палаты абшчын.
Як адзначае Daily Telegraph, большасць дэпутатаў брытанскага парламента не падтрымлівае выхад з ЕС, і ухваленне рашэння магло б зацягнуцца на некалькі гадоў.
Пра сваё жаданне пакінуць Еўрасаюз Брытанія заявіла пасля чэрвеньскага рэфэрэндуму, на якім за выхад выказаліся 52 % брытанцаў. Улады краіны плануюць выйсьці з Еўрасаюза ў пачатку 2019 году. У Брусэлі неаднаразова заклікалі Лондан пачаць працэс выхаду як мага хутчэй.
Паводле «Радыё Свабода»