Tesla створыць схемы штучнага інтэлекту для беспілотных аўто

Лепшыя ў свеце схемы штучнага інтэлекту абяцае стваральнік Tesla  Ілон Маск.

Фот з сайта apptractor.ru

Фот з сайта apptractor.ru

Вынаходнік і заснавальнік карпарацыі Tesla і SpaceX Ілон Маск заявіў, што яго кампанія электракараў Tesla распрацоўвае ўласныя інтэгральныя схемы штучнага інтэлекту для беспілотных аўтамабіляў, паведамляе www.unn.com.ua са спасылкай на The Register.

"Я хачу адзначыць, што Tesla сур'ёзна ставіцца да штучнага інтэлекту, як у галіне праграмнага забеспячэння, так і ў галіне апаратаў і прылад. Мы распрацоўваем уласныя інтэгральныя схемы штучнага інтэлекту", — заявіў вынаходнік.
Маск не распавёў ніякіх падрабязнасцяў наконт планаў сваёй кампаніі, але адзначыў: "Джым распрацоўвае спецыялізаваныя прылады штучнага інтэлекту, што, на нашу думку, будуць лепш у свеце".

Гаворка ішла пра інжынера Джымі Келера, які далучыўся да Tesla ў 2016 годзе.

Нагадаем, бізнесовец і інжынер амерыкана-канадскага паходжання Маск паведаміў, што існуе вялікая верагоднасць таго, што штучны інтэлект стане пагрозай чалавецтву ў будучыні.