The New York Times: Іран папрасіў у Расіі сістэмы СПА перад атакай на Ізраіль

У рамках падрыхтоўкі да магчымай вайны з Ізраілем Іран запытаў у Расіі перадавыя сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА). Паводле The New York Times, Расія ўжо распачала пастаўкі сучасных радараў і сродкаў СПА ў Іран.

Сяргей Шайгу і Масуд Пезешкіян. Фота: Iranian Presidency/Anadolu/picture alliance

Сяргей Шайгу і Масуд Пезешкіян. Фота: Iranian Presidency/Anadolu/picture alliance

Іран запытаў у Расіі сістэмы СПА перад атакай на Ізраіль. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле The New York Times, надрукаваным сёння, 6 жніўня. Журналісты паведамляюць пра гэта са спасылкай на двух іранскіх чыноўнікаў, адзін з якіх знаходзіцца ў Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Пра запыт з боку Ірана паведамілі мясцовыя СМІ. Суразмоўцы NYT пацвердзілі гэты запыт і заявілі, што Расія таксама пачала пастаўляць Ірану сучасныя радары і абсталяванне для супрацьпаветранай абароны.

Нагадаем, пасля забойства кіраўніка Палітбюро ХАМАС Ісмаіла Ханіі ў Тэгеране 31 ліпеня Іран пачаў пагражаць Ізраілю «хуткім і жорсткім» адказам, нягледзячы на тое, што ізраільскія ўлады не ўзялі на сябе адказнасць за гібель Ханіі. 

У рамках падрыхтоўкі да атакі ў Ізраілі прапанавалі ў тым ліку нанесці прэвентыўны ўдар. Увечары 5 жніўня Венгрыя праз кіраўніка МЗС Петэра Сіярта папярэдзіла Ізраіль аб падрыхтоўцы нападу.

Візіт Сяргея Шайгу ў Іран

Напярэдадні, 5 жніўня,ч сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу сустрэўся з новым прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам і начальнікам Генштаба Узброеных Сіл, брыгадным генералам Махамадам Багеры, які, па звестках NYT, кіруе планаваннем удараў па Ізраілю. Шайгу і Багеры спачатку пагутарылі сам-насам, а потым далучыліся да ўдзельнікаў больш маштабнай сустрэчы ў складзе членаў расійскай дэлегацыі і іранскіх ваенных чыноўнікаў.

Падчас візіту ў Тэгеран Шайгу таксама правёў перамовы з сакратаром Вышэйшай Рады нацыянальнай бяспекі Алі Акбарам Ахмадыянам. Расія гатовая да поўнага супрацоўніцтва з Іранам у рэгіянальных пытаннях, прывялі словы сакратара Рады бяспекі РФ іранскія СМІ. Багеры, у сваю чаргу, адзначыў «глыбокія, доўгатэрміновыя і стратэгічныя» адносіны дзвюх краін.

Глядзіце таксама

  • Нагадаем, як пісаў НЧ, новая напружанасць паміж Іранам і Ізраілем узнікла пасля таго, як на мінулым тыдні ў Тэгеране быў забіты лідар групоўкі ХАМАС Ісмаіл Ханія, а ў Бейруце, сталіцы Лівана, быў забіты адзін з лідараў «Хезбалы» Фуад Шукр. Абедзве гэтыя арганізацыі падтрымліваюцца Іранам, аднак Ізраіль пакуль афіцыйна не ўзяў на сябе адказнасць за забойствы высокапастаўленых кіраўнікоў гэтых арганізацый.
  • Кіраўнікі МЗС «Групы сямёркі» і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль 4 жніўня выказалі глыбокую заклапочанасць у сувязі з ростам напружанасці на Блізкім Усходзе, якая «пагражае разгарэцца ў больш маштабны канфлікт у рэгіёне».
  • Іран і Расія супрацоўнічаюць у вытворчасці беспілотнікаў. Расійская армія ў нападах на Украіну ў вялікіх маштабах выкарыстоўвае дроны іранскай вытворчасці «Шахед» (у войсках яны носяць назву «Герань»). Спачатку Іран пастаўляў іх наўпрост, цяпер яны збіраюцца з іранскіх камплектуючых на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны «Алабуга» ў Татарстане.
  • Іран пагражае Ізраілю х«уткім і жорсткім» адказам на забойства лідэра ХАМАС Ісмаіла Ханіі ў Ерусаліме гатовы падземны бункер для ізраільскага кіраўніцтва. Абмяркоўваецца прапанова нанесці прэвентыўны ўдар.

Паводле meduza.io,  www.dw.com