The Independent: Свет павінен прызнаць, што Пуцін — псіхапат

Заходнія лідэры памыліліся, лічачы Пуціна аўтарытарным кіраўніком, які будзе трымацца ў межах разумнага.



pucin_psichapat.jpg

Пра гэта піша брытанская праваабаронца Джоан Сміт у сваёй калонцы для The Independent.
Кажуць, людзі, што ня ведаюць гісторыі, асуджаныя на яе паўтарэнне. Што ж кажа нам гісторыя аб паводзінах Расіі, якая цяпер вядзе неабвешчаную вайну з суседняй Украінай?
У сваёй прамове ў пятніцу генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг згадаў пра расійскія ваенныя амбіцыі, назваўшы 2014-й  «чорным годам» еўрапейскай сістэмы бяспекі. Ён распавёў, што Альянс атрымаў дадзеныя пра больш чым 400 уварванняў расійскіх знішчальнікаў ў паветраную прастору іншых краін — у чатыры разы больш, чым у 2013. Напярэдадні брытанскія знішчальнікі перахапілі над Ла-Маншам два расійскіх бамбавіка. З-за гэтага эпізоду расійскі амбасадар быў выкліканы ў міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі.
Амаль адначасова з выступам Столтэнберга, ва Украіне быў разбомблены культурны цэнтр у Данецку; загінула не менш за шэсць чалавек. Фармальна бакамі канфлікту з'яўляюцца Украіна і прарасійскія сепаратысты, якія аб'явілі аб сваім аддзяленні і стварэнні новых рэспублік, але ўсе разумеюць, што за гэтым стаіць Расія. З красавіка на Данбасе загінула больш за 5000 чалавек, але ўвага публікі, якая была прыкавана да Украіны з моманту крушэння малазійскі Боінга ў ліпені, пераключылася на іншыя падзеі.
Хоць тэрарыстычная арганізацыя Ісламская дзяржава нясе адказнасць за мноства тэрактаў, колькасць яе ахвяр у Еўропе нашмат меншая, чым загінула ва Украіне. Можна сказаць, што дзеянні Ісламскай дзяржавы аказалі паслугу расійскаму ўраду: крывавыя тэракты перацягнулі ўсю ўвагу на сябе. Расія не пачатковец ў вядзенні неаб'яўленых войнаў, а некаторым крамлёўскім чыноўнікам, падобна, падабаецца раз за разам паўтараць хлуслівыя адмаўленні.
Гісторыя паўтараецца: целы загінулых расійскіх салдат вяртаюць сваякам, не даючы інфармацыі аб тым, як і дзе яны загінулі. На вэбсайце, створаным апанентамі Пуціна, апублікаваны спіс з 260 імёнаў і мапа Усходняй Украіны. Маці расійскага салдата, чыё цела ёй вярнулі з адарванымі выбухам нагамі, распавяла, што сын тэлефанаваў ёй паведаміць, што ягоную частку адпраўляюць у Данецк.
Калі падобнае адбывалася падчас другой Чачэнскай вайны, расійская журналістка Ганна Паліткоўская ўзяла інтэрв'ю ў забітых горам маці і апублікавала гэтыя дадзеныя. Яе забілі ў Маскве ў 2006 годзе ў дзень нараджэння Пуціна і за месяц да таго, як расійскага шпіёна Аляксандра Літвіненку атруцілі палоніем. У працэсе адкрытага разгляду на мінулым тыдні смерць Літвіненкі назвалі «актам ядзернага тэрарызму на вуліцах буйнога горада». Бэн Эмерсан, прадстаўнік удавы Літвіненкі, сказаў, што след вядзе наўпрост да Пуціна і заявіў, што гэта расследаванне павінна «сарваць маску са звычайнага злачынца, які прыкідваецца кіраўніком дзяржавы».
Не ўсе згодныя з гэтым сцвярджэннем. Многім экспертам здаецца, што Пуцін проста адчувае пагрозу з боку НАТА; новы ўрад Грэцыі спрабуе пасябраваць з РФ. Ніхто не хоча новай халоднай вайны, але ўсё паказвае на тое, што Захад здзяйсняе каласальную памылку, не разумеючы, што мае справу з класічнымі паводзінамі псіхапата.
Пуцін дэманструе поўную адсутнасць эмпатыя і надзвычай хваравіта ўспрымае ўсё, што адбываецца: выступ панк-групы Pussy Riot падаўся яму настолькі абразлівым, што дзве жанчыны апынуліся ў турме. Яшчэ больш пагрозлівым з'яўляецца яго прытупленае пачуццё страху і любоў да рызыкі: менавіта таму Пуцін атрымлівае задавальненне, ваюючы з тымі, каго ўспрымае, як супернікаў.
Усё гэта вяртае нас да праблемы паўтарэння памылак гісторыі. Выпадак лідэра-псіхапата не ўнікальны: Садам Хусэйн дэманстраваў падобныя якасці, хоць прыклад Сталіна ў дадзеным выпадку падыходзіць нам больш. Пытанне ў тым, што з гэтым рабіць. І было б нядрэнна, калі б людзі, якія апраўдваюць Пуціна, перасталі падманваць сябе і ўсвядомілі, наколькі ён небяспечны. Я зразумела гэта адразу пасля забойства Паліткоўскай, з якой была знаёмая, і я бачыла, як доказы працягваюць назапашвацца: з моманту прыходу Пуціна да ўлады не менш 29 журналістаў былі забітыя ў прамой сувязі са сваімі расследаваннямі; актывы праціўнікаў прэзідэнта канфіскоўваліся, а іх саміх адпраўлялі ў турмы; суседнія краіны жывуць у страху перад уварваннем.
Сусветныя лідэры памыліліся, лічачы Пуціна аўтарытарным кіраўніком, які ўсё ж будзе трымацца ў межах разумнага. Калі гісторыя і вучыць нас чамусці, дык гэта таму, што ставіцца да неадэкватных псіхапатаў нібы да нармальных людзяў нельга. Мы павінны прызнаць, што пуцінская Расія непрадказальная і небяспечная.
nv.ua