Трамп заявіў аб ліквідацыі сына Усамы бін Ладена
Прэзідэнт ЗША сцвярджае што сын былога "тэрарыста нумар адзін" Усамы
бін Ладена, Хамза, быў забіты ў выніку амерыканскай спецаперацыі.
Па ягоных словах, Хамза быў высокапастаўленым сябрам тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда" і быў ліквідаваны ў рэгіёне Афганістана і Пакістана. Трамп дадаў, што Хамза адказваў за планаванне і працу з іншымі тэрарыстычнымі групоўкамі.
"Страта Хамзы бін Ладена не толькі пазбавіць "Аль-Каіду" важных лідарскіх якасцяў і сімвалічнай сувязі з ягоным бацькам, але і падарве важныя аператыўныя дзеянні групоўкі", — гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, лідар Аль-Каіды, ураджэнец Саўдаўскай Аравіі, Усама бін Ладен, быў забіты ў выніку амерыканскай спецаперацыі 2 траўня 2011.
Паводле belaruspartisan.org