Трамп заявіў пра гатоўнасць сустрэцца з Кім Чэн Ынам
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра гатоўнасць сустрэцца з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам, аднак лічыць, што ўмоў для гэтай сустрэчы ўсё яшчэ няма.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму тэлешоў Full Measure, перадае telegraf.by
"Я б сеў і паразмаўляў з кім заўгодна. Я не думаю, што гэта з'яўляецца праявай сілы ці слабасці. Думаю, што перамовы з усімі людзьмі — гэта нядрэнная рэч", — сказаў ён.
Разам з тым амерыканскі прэзідэнт лічыць, што ўмоў для яго сустрэчы з лідарам КНДР пакуль няма
"Я, безумоўна, адкрыты для гэтага, але мы паглядзім, як усё будзе развівацца, пакуль, думаю, казаць пра гэта нам занадта рана", — сказаў кіраўнік ЗША.
Перад гэтым у Паўночнай Карэі заяўлялі, што не збіраюцца адмаўляцца ад ядзернай зброі, як таго дамагаюцца ЗША, а прыгразілі нарасціць ядзерны патэнцыял.
Нагадаем, Трамп таксама заяўляў, што хоча дабіцца падтрымкі Расіі ў пытанні ціску на КНДР.