Трамп заявіў, што разглядае магчымасць увядзення надзвычайнага становішча

У ЗША пачаўся чарговы працоўны тыдзень, аднак сотні тысяч федэральных служачых па-ранейшаму вымушаныя заставацца дома з прычыны частковага прыпынення працы ўрада — «шатдаўна». Яшчэ сотні тысяч выйдуць на працу, але не атрымаюць зарплату, піша «Радыё Свабода».

6a509ca3_d7f1_4502_960a_c9caafab371d_w1023_r1_s.jpg


Паводле Трампа, ён вывучае магчымасць увядзення ў краіне надзвычайнага становішча, што дазволіла б яму пабудаваць сцяну без адабрэння Кангрэса. На думку некаторых дэмакратаў, такі крок будзе аспрэчаны ў судзе.

У нядзелю Трамп заявіў, што ён можа «зразумець» цяжкасці, звязаныя з неатрыманнем зарплаты. Аднак ён заклікаў федэральных служачых «прыстасавацца», паколькі, паводле яго слоў, ён не мае намеру адступаць ад патрабавання вылучыць 5 мільярдаў долараў на будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай для барацьбы з нелегальнай міграцыяй.

Дэмакраты ў Кангрэсе адмаўляюцца ўключаць грошы на будаўніцтва сцяны ў федэральны бюджэт, і гэтае супрацьстаянне прывяло да таго, што адміністрацыя Трампа абвясціла аб частковым закрыцці ўрада.

Спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі заявіла, што на гэтым тыдні яна правядзе галасаванне па асобных законах аб выдатках, каб зноў адкрыць закрытыя цяпер агенцтвы.