Трамп не змог адмяніць Obamacare
Галасаванне па законапраекту аб рэформе аховы здароўя, якая замяніла б праграму медыцынскага страхавання (Obamacare), у апошні момант было адменена. Прэзідэнт Дональд Трамп адклікаў законапраект пасля таго, як той не атрымаў неабходнай падтрымкі рэспубліканцаў.
Рэспубліканцы ў палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША знялі з галасавання законапраект рэформы аховы здароўя, якая адмяняла ўведзеную прэзідэнтам Баракам Абамам страхавую сістэму, што атрымала неафіцыйную назву Obamacare.
Трамп заявіў журналістам, што падрыхтоўка новага законапраекта не зойме шмат часу.«Магу вам сказаць, што з гэтага атрымаецца: яшчэ лепшы закон», — сказаў ён, выказаўшы надзею, што новы законапраект падтрымаюць не толькі рэспубліканцы, але і дэмакраты.
«Калі-небудзь, у не такой ужо далёкай будучыні ... Не думаю, што гэта здарыцца праз значны прамежак часу», — дадаў ён, кажучы аб тэрмінах падрыхтоўкі новага дакумента.
Па словах Трампа, цяпер на чарзе падатковая рэформа.
Паводле bbc.com