Трэці падазраваны па справе Нямцова падарваў сябе ў Грозным?
Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на свае крыніцы. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі яшчэ не паступала.
![910e6ea2_73e7_40b1_a9e3_4fe962143a17_mw1024_s_n.jpg 910e6ea2_73e7_40b1_a9e3_4fe962143a17_mw1024_s_n.jpg](/img/v1/news/full/910e6ea2_73e7_40b1_a9e3_4fe962143a17_mw1024_s_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мужчыну заблакавалі ў адной з кватэр шматпавярховіка. На патрабаванне здацца ён кінуў гранату ў бок ахоўнікаў парадку.
Тым часам сёння Басманны суд Масквы, як чакаецца, разгледзіць пытанне аб меры стрымання затрыманым па справе аб забойстве палітыка. Напярэдадні следчыя органы паведамлялі, што падазраваныя
з'яўляюцца жыхарамі Каўказа — Анзор Губашаў і Заур Дадаеў.
Па дадзеных прэсы, затрымана на самой справе ўжо больш за двух чалавек. Вядома, што Дадаеў служыў у батальёне "Поўнач" у Чачні.
Паводле "Эхо Москвы"