Трое фігурантаў справы аб забойстве Нямцова не прызнаюць віну
Падазраваныя ў справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова не прызнаюць сваю віну
Падазраваныя ў справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова не прызнаюць сваю віну. "Затрыманыя адмаўлялі сваё дачыненне да азначаных злачынстваў, аднак у следства ёсць довады іхняй
датычнасці", — заявіў прадстаўнік следства на пасяджэнні для абрання меры стрымання Шагіту Губашаву, Рамзату Бахаеву і Тамерлану Эскерханаву.
Паводле ягоных слоў, Губашаў быў затрыманы ўвечары 7 сакавіка, Экскерханаў і Бахаеў — пад тры гадзіны ночы 8 сакавіка. Яны падазраюцца ва ўчыненні злачынства паводле часткі 2 артыкула
105 і часткі 2 артыкула 222 КК РФ. На думку следства ў выпадку абрання ня звязанай з арыштам меры стрымання, падазраваныя могуць уцячы, знішчыць довады, а таксама звязацца з іншымі асобамі, датычнымі
да злачынства ці іншым спосабам перашкодзіць вядзенню справы.
"Я не ўчыняў ніякага злачынства", — сказаў Губашаў. У сваю чаргу, Бахаеў прасіў не змяшчаць яго пад варту, бо катэгарычна адмаўляе віну. "Я ні ў якой меры не
ўдзельнічаў у гэтым ніводным рухам. Я знаходзіўся дома, калі прыехалі супрацоўнікі. Калі б я быў датычны, то паспрабаваў бы ўцячы", — сказаў Бахаеў. Ён паведаміў, што ў яго шасцёра
непаўналетніх дзяцей, якія, зрэшты, не жывуць разам з ім у Падмаскоўі, а знаходзяцца на месцы рэгістрацыі.
Са слоў трэцяга падазраванага Эскерханава, ён штодзень знаходзіўся на працоўным месцы, пра што могуць паведаміць ягоныя знаёмыя. "Я не згодны з дзеяннямі следства", —
сказаў ён.
Заур Дадаеў, адзін з фігурантаў справы аб забойстве палітыка Барыса Нямцова, прызнаў сваю датычнасць да злачынства. Суд арыштаваў Дадаева да 28 красавіка. У нядзелю стала вядома, што колькасць
пё5адазраваных у дачыненні да забойства палітыка ўзрасла з трох да пяці чалавек.
Паводле "Хартыі'97"