Тры мільёны чалавек па ўсім свеце далучыліся да пазоваў супраць экс-кіраўніка КНР
Тры мільёны чалавек больш чым з 30 краінаў свету запатрабавалі асудзіць былога кіраўніка кампартыі Кітая Дзян Цзэміня. Яны паставілі подпісы пад петыцыяй, накіраванай у Вярхоўны суд і Вярхоўную пракуратуру Кітая.
У той жа час, больш за 200 тыс. кітайцаў асабіста падалі пазоўныя заявы на былога генсакратара. Яго абвінавачваюць у генацыдзе ды злачынствах супраць чалавечнасці.
Для беларусаў даведацца пра гэтую акцыю вельмі важна. У нашай краіне сотні тысяч чалавек пацярпелі ад камуністычнага рэжыму. Мы не можам не дапамагчы тым, хто сёння знаходзіцца пад яго прыгнётам у іншай краіне.
Амаль 20 гадоў таму Дзян Цзэмінь пачаў кампанію падаўлення самай шматлікай групы людзей у Кітаі — паслядоўнікаў духоўна-аздараўляльнай практыкі Фалуньгун (Фалунь Дафа). Паводле афіцыйных дадзеных, іх колькасць значна перавысіла колькасць чальцоў Кампартыі Кітая, а гэта выклікала ў былога генсакратара страх страціць аўтарытэт і кантроль над народам. Для падаўлення Фалуньгун яго паслядоўнікаў сталі звальняць з працы, выключаць з навучальных устаноў, арыштоўваць ды саджаць у турмы.
Да тых, хто займаецца гэтай практыкай, у Кітаі і сёння выкарыстоўваюць больш за дваццаць відаў катаванняў. Шляхам гвалту гэтых людзей спрабуюць прымусіць адмовіцца ад сваіх перакананняў. У той жа час, група незалежных экспертаў на чале з былым дзяржсакратаром Канады па Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне Дэвідам Кілгурам паведамляе, што ў Кітаі штогод дзеля здабывання органаў забіваюць ад 60 тысяч да 100 тысяч вязняў сумлення, галоўным чынам — паслядоўнікаў Фалуньгун. Рэпрэсіі працягваюцца і да сёння.У той жа час ганенні на Фалуньгун у Кітаі асудзілі ў парламентах розных краінаў, сярод якіх ЗША і дзяржавы Еўразвязу.
Фалуньгун або Фалунь Дафа — гэта традыцыйная сістэма самаўдасканальвання, якая з’явілася ў Кітаі. Яна ўключае пяць комплексаў плаўных практыкаванняў, якія аказваюць спрыяльны ўплыў на арганізм, а таксама паляпшэнне характару паводле прынцыпу Ісціна-Дабрыня-Цярпенне. Сёння Фалунь Дафа займаюцца мільёны людзей па ўсім свеце незалежна ад узросту, грамадскага становішча, сферы дзейнасці. Навучэнне і заняткі бясплатныя. У Беларусі Фалунь Дафа займаюцца ў розных гарадах краіны.