Туркменістан. Туркменам дазволена быць апазіцыянерамі

Прэзідэнт Туркменістана абвясціў пра пачатак фармавання ў краіне шматпартыйнай сістэмы. Упершыню ён выступіў з падобнай ініцыятывай у лютым. «З’яўленне ў нашай краіне апазіцыйнай партыі стане важнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці краіны», і «калі хто-небудзь мае жаданне стварыць новую палітычную партыю і выйдзе з гэтай ініцыятывай, то, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, мы гатовыя новую партыю зарэгістраваць», — сказаў прэзідэнт. Будучыя партыі павінны скласці канкурэнцыю на гэты час адзінай у краіне Дэмакратычнай партыі.

Прэзідэнт Туркменістана абвясціў пра пачатак фармавання ў краіне шматпартыйнай сістэмы. Упершыню ён выступіў з падобнай ініцыятывай у лютым. «З’яўленне ў нашай краіне апазіцыйнай партыі стане важнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці краіны», і «калі хто-небудзь мае жаданне стварыць новую палітычную партыю і выйдзе з гэтай ініцыятывай, то, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, мы гатовыя новую партыю зарэгістраваць», — сказаў прэзідэнт. Будучыя партыі павінны скласці канкурэнцыю на гэты час адзінай у краіне Дэмакратычнай партыі. Аднак эксперты мяркуюць, што палітычная перабудова ў Туркменістане будзе хутчэй дэкларатыўнай. Прынамсі дасюль ніводнай заяўкі ў Мінюст пададзена не было.
Па матэрыялах туркменскіх сайтаў