Туркменістан: хто не плаціць, той не есць

Калі чытаеш навіны з Туркменістана, міжволі ўзнікае думка, што там праводзіцца нейкі сацыяльны эксперымент.

download__1__54.jpeg


Гэтым разам чыноўнікі вырашылі арыгінальна развязаць праблему запазычанасці за камунальныя паслугі, а дакладней — за газ. У адным з рэгіёнаў жыхароў, якія маюць запазычанасці за газ, пазбавілі права набыцця прадуктаў у крамах. Праўда, гаворка толькі пра тыя прадукты, цэны на якія субсідуе дзяржава.
Даўжнікам, колькасць якіх ідзе на тысячы, не дадуць магчымасці набываць набор прадуктаў без даведкі пра адсутнасць запазычанасці за газ. Між тым, зрабіць гэта тэхнічна цяжка. Аплаціць газ можна толькі наяўнымі грашыма, якіх не хапае ў краіне, пагружанай апошнімі гадамі ў глыбокі эканамічны крызіс.
Таму, відаць, улады абвясцілі, што гатовыя на новыя меры барацьбы з даўжнікамі. У выпадку наяўнасці запазычанасцей у туркменаў збіраюцца канфіскоўваць маёмасць.
Паводле туркменскай прэсы