У аптэках Уругвая пачалі прадаваць марыхуану

Купіць каноплі можна толькі грамадзянам краіны, якія папярэдне зарэгістраваліся ў чарзе.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У сераду, 19 ліпеня, у 16 аптэках Уругвая афіцыйна пачаўся продаж марыхуаны ў рамках праграмы легалізацыі канопляў ў гэтай краіне, перадае tsn.ua са спасылкай на AFP.

Купіць каноплі можна толькі грамадзянам краіны, якія папярэдне зарэгістраваліся ў чарзе. Зараз на адпаведны ўлік ўжо сталі амаль пяць тысяч чалавек, большасць з якіх — мужчыны ва ўзросце ад 30 да 44 гадоў.


Урад яшчэ не дамовіўся аб продажы марыхуаны з вялікімі аптэкарскімі сеткамі краіны.

Цяпер вытворчасць дазволена толькі двум кампаніям, якія будуць працаваць пад строгім наглядам урада.

Спажыўцы змогуць набыць не больш за 10 грамаў марыхуаны ў тыдзень. Прадаюць яе ў пяціграмовых пакуначках, на якіх апісваецца гатунак канопляў і змест тэтрагідраканнабінола — актыўнага псіхатропнага рэчыва.

Адзін пакецік будзе каштаваць танней, чым прадаюць наркагандляры — усяго 6,6 долараў ЗША.

Адзначым, што Уругвай стаў першай краінай, дзе былі легалізаваны вытворчасць і продаж марыхуаны.

Такім чынам урад краіны хоча паменшыць колькасць злачынстваў, звязаных з нелегальным продажам расліны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: