У Аргентыне з-за паводкі свае дамы пакінулі 7000 чалавек

З-за паводкі ў аргентынскай правінцыі Буэнас-Айрэс ратавальнікі былі вымушаныя эвакуіраваць 1 тыс. чалавек. Яшчэ 6 тыс. пакінулі дамы самі, паведамляюць інфармагенцтвы.

000026_762920_big.jpg


Паводле афіцыйнай інфармацыі, адзін чалавек загінуў у населеным пункце Ла-Эмілія. Ахвярай стыхіі стаў 54-гадовы мужчына, якога шукалі з 15 студзеня. Улады паведамляюць, што да цяперашняга часу свае дамы ў Ла-Эміліі, якія амаль цалкам пайшлі пад ваду, пакінулі практычна ўсе жыхары. Толькі некалькі дзясяткаў чалавек адмовіліся ад эвакуацыі і застаюцца на дахах сваіх дамоў.
Праводзіцца адпампоўка вады. Улады спадзяюцца за 48 гадзін дамагчыся спаду вады. Праліўныя дажджы і паводкі ўжо прывялі да страты часткі ўраджаю соі — аднаго з асноўных артыкулаў экспарту Аргенціны. Паводле ацэнак экспертаў, страты сельскагаспадарчага сектара могуць дасягнуць $ 1,75 млрд.

Паводле belta.by