У Аўстраліі жорсткім людзям забаранілі трымаць жывёл

У Аўстраліі жорсткім людзям пажыццёва забаронена трымаць жывёл.

1590672267160476533.webp

У апошнія два гады ў краіне адбылося некалькі жахлівых выпадкаў жорсткага абыходжання з жывёламі. У сувязі з гэтым улады прынялі адпаведны закон, паведамляе korrespondent.net.

Аўстралійскі штат Новы Паўднёвы Уэльс стаў першым у краіне, дзе ўвялі ў дзеянне пажыццёвую забарону для людзей, раней асуджаных за жорсткае абыходжанне з жывёламі і заафілію, на валоданне або працу з гадаванцамі. Пра гэта ў Twitter напісала ініцыятар закона Эма Херст.

"Новы Паўднёвы Уэльс толькі што стаў першым аўстралійскім штатам, які ўвёў для жорсткіх людзей аўтаматычную пажыццёвую забарону на жывёл. Прапанаваны намі новы закон толькі што прыняты абедзвюма палатамі", — адзначыла дэпутатка і дадала, што "цяпер вінаватым будзе аўтаматычна забаронена трымаць жывёл пад наглядам або працаваць з імі — забаронена на ўсё жыццё".

Выпадкі, звязаныя са здзекамі з жывёл, сталі ў Аўстраліі за апошнія два гады часцейшымі.