У Бялградзе невядомыя загасілі вечны агонь, запалены падчас візіту Сяргея Лаўрова

У мэрыі Бялграда засудзілі гэты акт і паабяцалі знайсці вандалаў.

Запаленне вечнага агня ў Бялградзе

Запаленне вечнага агня ў Бялградзе

У Бялградзе невядомыя загасілі вечны агонь, які быў запалены падчас візіту Сяргея Лаўрова.
На помніку побач з агнём пакінулі надпіс «Вызваліцелі? Не, ніколі». У мэрыі Бялграда засудзілі гэты акт і паабяцалі знайсці вандалаў.
Вечны агонь на Могілках вызваліцеляў Бялграда расійскі міністр МЗС Сяргей Лаўроў запаліў разам з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам 15 снежня. Яго даставілі з Масквы самалётам.
Намеснік мэра Бялграда Гаран Весіч паведаміў, што вечны агонь будзе адноўлены 6 студзеня.