У Босніі суд прызнаў неканстытуцыйнай забарону выходзіць на вуліцу з-за каранціну
Баснійскі ўрад забараніў перасоўвацца па вуліцах грамадзянам маладзей 18 і старэй за 65 гадоў. Канстытуцыйны суд краіны прызнаў гэтую забарону парушэннем правоў чалавека.

Канстытуцыйны суд Босніі і Герцагавіны палічыў каранцінныя меры парушэннем правоў чалавека
Канстытуцыйны суд Босніі і Герцагавіны 22 красавіка прызнаў неканстытуцыйнай забарону на перамяшчэнне па вуліцы асобаў ва ўзросце да 18 гадоў і старэй 65 гадоў. Пра гэта гаворыцца на сайце суда.
Забарона была ўведзеная Федэральным штабам грамадзянскай абароны 27 сакавіка ў сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.
Суддзі ўгледзелі ў дакуменце парушэнне правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння і запатрабавалі, каб урад на працягу пяці дзён прывёў нарматыўныя акты ў адпаведнасць з Канстытуцыяй і Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека. Суд палічыў, што ўведзеныя абмежаванні не былі выразна абмежаваныя ў часе, не была ўказаная дата іх перагляду.
У Босніі і Герцагавіне налічваецца 1413 хворых, 54 чалавекі памерлі.
Паводле gordonua.com