У Брусэлі паранілі нажом двух паліцэйскіх
У сераду ў Бруселі невядомы параніў нажом двух паліцэйскіх. Праваахоўныя органы Бельгіі будуць расследаваць гэты інцыдэнт як магчымую тэрарыстычную атаку, паведаміла пракуратура краіны.
Тэлеканал VRT паведаміў, што адзін з афіцэраў быў паранены ў шыю, а другі — у жывот. Нападнік разбіў нос яшчэ аднаму паліцэйскаму, які прыехаў на месца здарэння.
Паліцэйскія паранілі нападніка ў нагу, пасля чаго яго забрала хуткая дапамога. Пракуроры не патлумачылі, чаму разглядаюць гэтую справу як магчымы тэракт.
Пры гэтым справа ўжо перададзена з пракуратуры Бруселя ў цэнтральны апарат пракуратуры. Гэта звязана з тым, што менавіта пракуратура краіны звычайна расследуе справы, звязаныя з арганізаванай злачыннасцю або тэрарызмам.
Раней у сераду Паўночны вакзал Брусэля быў эвакуяваны з-за паведамлення пра бомбу. Пасля праверкі мясцовасці вакзал пачаў зноў працаваць.
У сакавіку ў Брусэлі адбыліся некалькі выбухаў, у тым ліку ў аэрапорце горада. У ходзе сакавіцкага нападу загінулі 32 чалавекі.
Паводле BBC