У Брусэлі застрэлілі самалійца, які напаў з нажом на салдат
У цэнтры Бруселя 30-гадовы выхадзец з Самалі напаў з нажом на дваіх вайскоўцаў, адзін з іх атрымаў лёгкае раненне. Салдаты ў адказ адкрылі агонь. Нападнік быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і неўзабаве памёр у бальніцы.

Падчас нападу злачынец крычаў «Алах акбар!».
У пракуратуры паведамілі, што лічаць напад тэрактам. Пры гэтым у праваахоўных органаў няма інфармацыі пра сувязі нападніка з тэрарыстычнымі арганізацыямі.
#Bruxelles Attaque sur deux militaires à Bruxelles, le résumé en image. pic.twitter.com/y0fhm7yFHN
— Alerte attentat BE (@A_Attentat_BE) August 26, 2017
У сакавіку 2016 года ў Брусэлі быў здзейснены двайны тэракт. У аэрапорце Завентэм і на станцыі метро выбухнулі бомбы. У выніку выбухаў загінулі 32 чалавекі.
У 2015 годзе ў Бруселі былі затрыманыя падазраваныя ў датычнасці да тэрактаў у Парыжы, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек. Як высветлілася ў ходзе расследавання, смяротнікі, якія здзейснілі тэракты, таксама пражывалі ў Бруселі.
Паводле meduza.io