У брытанскай школе вучням забаранілі апранаць дарагую вопратку
Пад забарону патрапіла ў прыватнасці вопратка брэндаў Canada Goose і Moncler.
У школе Woodchurch на паўночным захадзе Англіі вучням забаранілі дарагую дызайнерскую вопратку ў мэтах прадухілення абразы іншых вучняў, якія не могуць дазволіць сабе такія дарагія рэчы. Цёплыя рэчы коштам больш за 1000 фунтаў стэрлінгаў могуць выклікаць у вучняў з незаможных сем'яў пакутлівае адчуванне ўласнай беднасці.
Бацькам навучэнцаў быў дасланы ад кіраўніцтва школы ліст, у якім патлумачана забарона на дарагую вопратку. «Мы ўдзячныя бацькам за іх падтрымку і за тое, што некаторыя бацькі запыталі таксама пра забарону іншых дарагіх брэндаў адзення», — сказана ў лісце.
Прадстаўнік школы, у якой 1400 вучняў, адзначыў, што кіраўніцтва школы заўжды імкнулася да мінімізацыі выдаткаў на школьную форму ў мэтах «абароны ад беднасці». Большасць бацькоў падтрымлівае дзеянні кіраўніцтва школы, але некаторыя палічылі ліст жартам альбо не вельмі добрай ідэяй
foxnews.com