У цэнтры Масквы невядомы кінуў у аўтазак «кактэйль Молатава»
Чалавека, які кінуў "кактэйль Молатава" затрымалі.
У Маскве, на плошчы Рэвалюцыі мужчына кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў аўтазак Расгвардыі.
Аб гэтым першым паведаміла выданне Baza.
Аўтазакі былі прыпаркаваны недалёка ад помніка Карла Маркса.
Выданне ўдакладняе, што машыну ўдалося патушыць, а чалавека, які кінуў "кактэйль Молатава" затрымалі.