У двары беларускай амбасады ў Вільні выбухнуў невядомы прадмет
На тэрыторыю беларускай амбасады ў Вільні ўвечары 18 мая нехта кінуў неўсталяваны прадмет, які выбухнуў.
Паведамленне пра гэта паліцыя атрымала ў 20.26, піша ru.delfi.lt.
Літоўскія праваахоўнікі падазраю, што гэта магла быць петарда. Ні людзі, ні маёмасць амбасады падчас інцыдэнту не пацярпелі.
Вядзецца расследаванне.
euroradio.fm