У Эфіопіі адбылася спроба перавароту, забітыя высокапастаўленыя асобы

Кіраўнік генеральнага штабу Эфіопіі і, па меншай меры, тры іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы былі забітыя падчас спробы дзяржаўнага перавароту ў паўночным штаце Амхара, перадае Белсат са спасылкай на Reuters.

Прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі,)

Прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі,)

У эфіопскай правінцыі Амхара папярэджаная спроба дзяржаўнага перавароту, сказаў прэм'ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі, выступаючы па мясцовым тэлебачанні.
У выніку нападу змоўнікаў загінуў кіраўнік рэгіёну і ягоны дарадца. У сталіцы Адыс-Абэбе начальніка Генштабу забіў ягоны целаахоўнік, таксама быў застрэлены генерал арміі ў адстаўцы, піша Associated Press.
Арганізатарам путчу называюць кіраўніка службы бяспекі рэгіёну Амхара.
Урад Эфіопіі заяўляе, што спроба дзяржаўнага перавароту была задушана, большасць удзельнікаў затрымалі.

Амбасада ЗША паведаміла пра стральбу ў сталіцы краіны і заклікала людзей быць асцярожнымі.