У Эстоніі абралі новага прэзідэнта

У Эстоніі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Новым прэзідэнтам краіны абраны Алар Карыс.

Алар Карыс. Фота: facebook.com/riigikogu

Алар Карыс. Фота: facebook.com/riigikogu


30 жніўня ў парламенце Эстоніі прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Адзіным кандыдатам быў дырэктар эстонскага Нацыянальнага музея Алар Карыс, піша REFORM.by.

Для абрання прэзідэнтам у першым туры яму неабходна было набраць не менш за дзве траціны галасоў, то-бок 68. За Карыса тады прагаласавалі 63 дэпутаты Рыйгікога.

Другі тур выбараў адбыўся 31 жніўня. За Карыса аддалі галасы 72 дэпутаты. Жывая трансляцыя выбараў вялася на сайце Рыйгікога.

Прэзідэнт Эстоніі абіраецца парламентам на пяцігадовы тэрмін. Цяпер дзеючым прэзідэнтам з’яўляецца Керсці Кальюлайд.