У Фінляндыі забаранілі «зялёных чалавечкаў»

У Фінляндыі пачало дзейнічаць заканадаўства аб мерах у дачыненні да вайскоўцаў у форме без апазнавальных знакаў. Такім людзям забараняецца ўезд і знаходжанне ў краіне, паведамляе партал YLE.

Расійскія салдаты. Фота: Mikhail Japaridze / AOP

Расійскія салдаты. Фота: Mikhail Japaridze / AOP

Згодна з законам, пад групай ваенных без знакаў адрознення маюцца на ўвазе вайскоўцы, якія дзейнічаюць альбо прама ў інтарэсах замежнай дзяржавы, альбо ад яе імя, альбо са згоды гэтай дзяржавы.
Закон прадугледжвае для такіх гуртоў абсалютную забарона на ўезд і знаходжанне ў краіне. Парушэнне забароны будзе карацца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам.
У міністэрстве абароны мэтай паправак называюць забеспячэнне тэрытарыяльнай недатыкальнасці Фінляндыі, а таксама абнаўленне заканадаўства для таго, каб яно лепш адпавядала сітуацыі ў свеце і давала магчымасць рэагаваць на новыя пагрозы.
Як адзначае выданне, такія ваенныя называюцца "зялёнымі чалавечкамі", робячы дасылку да расійскай арміі, якая ў форме ваенных без апазнавальных знакаў выкарыстоўвалася на ўсходзе Украіны, а таксама падчас анэксіі Крыма.