У галандскім Утрэхце ў выніку страляніны па трамваі пацярпелі людзі

У галандскім горадзе Утрэхт невядомы адкрыў агонь па трамваі. У выніку страляніны некалькі чалавек атрымалі раненні, паведамілі ў гарадской паліцыі.

GETTY IMAGES

GETTY IMAGES

Інцыдэнт адбыўся ў 10:45 па мясцовым часе на трамвайным прыпынку за межамі цэнтра горада. Цяпер на месцы здарэння знаходзяцца аварыйныя службы, туды таксама вылецелі тры верталёты.
На месца здарэння таксама накіравана антытэрарыстычнае падраздзяленне паліцыі Нідэрландаў, піша галандскі партал ED.nl
Тэрыторыя каля трамвайнага прыпынку ачэплена. Рух трамваяў у горадзе часова прыпынены.
Як заявілі ў паліцыі, злачынцу ўдалося схавацца. Колькі чалавек пацярпела, не ўдакладняецца.
Матыў нападніка пакуль невядомы. Паліцыя кажа, што расследуе «магчымы тэрарыстычны матыў».
«Мужчына пачаў шалёна страляць», распавёў адзін са сведкаў інцыдэнту парталу NU.nl.
ВВС