У Гамбургу расійскі візавы цэнтр атакаваны анархістамі
Згодна з паведамленнем сайта беларускіх анархістаў "Прамень", атака адбылася ў ноч на 22 чэрвеня.
У Гамбургу мясцовыя анархісты атакавалі візавы цэнтр Расійскай федэрацыі па адрасе Kanal Strasse, 14a у знак салідарнасці "з анархістамі Расіі, Крыма і Беларусі".
Паведамленне першапачаткова з'явілася на сайце нямецкай Індымедыі. Згодна з ім, у ноч на 22 чэрвеня невядомыя разбілі шыбы ў візавым цэнтры, а на сценах пакінулі надпісы "FUCK FIFA", "FIGHT REPRESSION" і "А" у крузе. Як кажа прэс-рэліз анархістаў, "з восені 2017 года супраць анархістаў Расіі, Крыма і Беларусі адбыліся шэраг рэпрэсіўных атак. ФСБ выкарыстоўвае катаванні, запужванні, выгнанні і зняволенне супраць анархістаў. У той жа час кубак ФІФА адбываецца ў Расіі і з'яўляецца адным з найбольшых спектакляў тых, хто пры ўладзе. Багатыя працягваюць багацець, і гэтыя гульні таксама былі скарыстаныя супраць маргіналізаваных, бедных і "непажаданых" сацыяльных груп, а таксама для агрэсіўнага прасоўвання джэнтрыфікацыі."
Афіцыйнай заявы ад расійсай амбасады не паследвала.