У Гане адбыўся магутны выбух: разбураныя сотні будынкаў, ёсць загінулыя
Выбух здарыўся ў пасёлку Апіяці непадалёк ад шахцёрскага горада Багаза. Там грузавік з горназдабыўной выбухоўкай сутыкнуўся з матацыклам, паведамляе korrespondent.net/.
У Гане ў выніку выбуху разбураныя больш за 500 будынкаў, загінулі прынамсі 17 чалавек. Пра гэта паведамляе The Guardian.
Грузавік з выбухоўкай накіроўваўся ў залаты руднік Чырана, які належыць кампаніі Kinross з Таронта. Прадстаўнік Kinross пацвердзіў інцыдэнт і заявіў, што ён адбыўся ў 140 кіламетрах ад шахты.
Сведкі паведамілі мясцовым уладам, што пасля сутыкнення кіроўца — удзельнік аварыі-спрабаваў папярэдзіць мясцовых жыхароў, каб яны ўцяклі пасля таго, як матацыкл успыхнуў.
Са слоў кіраўніка муніцыпальнага ўрада рэгіёну Прэстэа-Хуні-Велі, дзе адбыўся выбух, Ісаака Дсамані, кіроўца спрабаваў папярэдзіць мясцовых жыхароў аб выбуху, калі матацыкл загарэўся.
Паводле звестак экстраных службаў, не менш за 57 пацярпелых былі дастаўлены ў мясцовыя бальніцы.