У Ганконгу аднавіліся акцыі пратэсту

Каб не правакаваць паліцыю, пратэстоўцы прытрымліваюцца сацыяльнай дыстанцыі і носяць ахоўныя маскі.

Пратэсты ў Ганконгу. Фота EPA/UPG

Пратэсты ў Ганконгу. Фота EPA/UPG


У Ганконгу зноў праходзяць антыўрадавыя пратэсты, нягледзячы на каранцінныя абмежаванні.

Удзельнікі новых акцый прытрымліваюцца правілаў каранціну, захоўваюць дыстанцыю і носяць маскі.

У Ганконгу з вясны 2019 года працягваюцца пратэсты супраць прыняцця закона аб экстрадыцыі правапарушальнікаў па запытах уладаў Кітая.


Пратэстоўцы абвінавачваюць урад Кітая ў абмежаванні гарантаваных асноўных правоў і свабодаў.


Паводле korrespondent.net