GETTY IMAGES
Новы законапраект прадугледжвае строгае пакаранне за абразу гімна КНР. Але справа не толькі ў гімне, пратэсты праходзяць на фоне спробы Пекіна стварыць у Ганконгу падкантрольную сабе спецслужбу з шырокімі паўнамоцтвамі.
Акрамя таго, Пекін падрыхтаваў для Ганконга цэлы пакет законапраектаў, якія аперуюць катэгорыямі нацыянальнай бяспекі, замежнага ўмяшання і ўводзяць строгую адказнасць за сепаратызм і бунт.
Акцыі праціўнікаў законапраекта прайшлі ў некалькіх месцах непадалёк ад будынка Заканадаўчага савета. Усе іх рашуча перарывала паліцыя.
Пратэстоўцы, адмовіўшыся ад ідэі прайсці да ўмацаванага будынку, збіраліся невялікімі групамі на вуліцах і ў гандлёвых цэнтрах і скандавалі лозунгі, патрабуючы незалежнасці Ганконга ад Пекіна.
У цэнтральным раёне Козуэй-бэй паліцыя затрымала каля ста маладых людзей. Пратрымаўшы гадзіну, іх павезлі ў аўтобусе, паведамляе Hong Kong Free Press. Тое ж самае адбылося яшчэ ў некалькіх раёнах у ваколіцах Заканадаўчага савета.
У сацсетках з'яўляюцца ролікі, на якіх паліцэйскія страляюць капсуламі з пярцовым растворам па людзях з парасонамі, якія ад іх уцякаюць. У аднаго з уцекачоў — жоўты парасон, сімвал пратэсту ў Ганконгу.
У паліцыі заявілі, што сёння было затрымана 240 чалавек. Па паведамленнях мясцовых СМІ, частку з іх затрымалі за нашэнне зброі.
Будынак Заканадаўчага савета Ганконга, які пратэстоўцы ўжо бралі штурмам у ліпені мінулага года, перад сённяшнім паседжаннем быў умацаваны. Паліцыянты ўзвялі на падыходах да яго барыкады.
Тым не менш сотні пратэстуючых сабраліся днём у ваколіцах будынка, заблакаваўшы некалькі бліжэйшых вуліц. Пасля гэтага пачаліся першыя сутычкі з паліцыяй.
GETTY IMAGES
Нагодай для сённяшніх пратэстаў стаў законапраект аб нацыянальным гімне Кітая. Каля тыдня таму дэпутаты заканадаўчага сходу пабіліся з-за яго ў зале пасяджэнняў. Сёння дэпутаты галасуюць за закон у другім чытанні.
Перад пачаткам пасяджэння кіраўнік камітэта па пытаннях канстытуцыі Эрык Тсанг заклікаў праціўнікаў законапраекта захоўваць спакой.
Калі закон будзе прыняты, абраза гімна Кітая стане злачынствам, пакараннем за якое — штраф у памеры каля 6,5 тыс. долараў і пазбаўленне волі, да трох гадоў турмы.
Пекін таксама рыхтуецца прыняць яшчэ адзін, больш строгі закон, накіраваны на падаўленне пратэстаў у Ганконгу. Гэта закон "Аб мецяжах".
Ён дазволіць Пекіну стварыць у Ганконгу агенцтва нацыянальнай бяспекі, якое будзе падпарадкоўвацца Пекіну, і ўвесці пакаранне за кантакты ганконгцаў з замежнымі ўрадамі і НКА.
AFP
Апазіцыя заклікае ЗША ўвесці санкцыі супраць Кітая, калі закон будзе прыняты.
Дзяржсакратар ЗША
Майк Пампеа пагражаў Пекіну мерамі ў адказ, калі гэта адбудзецца.
bbc.com