У Іране падчас тэракту загінула 24 чалавекі

Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе ўжо дзве арганізацыі.

ahvaz.jpg


У горадзе Ахваз на паўднёвым захадзе Ірану падчас вайсковага параду адбыўся тэракт.
Некалькі ўзброеных людзей адкрылі агонь па ўдзельніках цырымоніі ў гонар "тыдню святой абароны", прысвечанай ірана-іракскай вайне 1980-88 гг.
Загінула як мінімум 24 чалавекі, з якіх 8 — вайскоўцы з "Корпусу стражаў ісламскай рэвалюцыі". Meduza са спасылкай на агенцтва Fars піша, што нападнікаў было двое і што яны былі параненыя супрацоўнікамі службы бяспекі.
Як паведамляе тэлеграм-канал Directorate 4, спачатку Ісламская дзяржава праз інфармацыйнае агенцтва "Амак" узяла на сябе адказнасць за напад. Але пасля спікер "Арабскага руху за вызваленне Ахваза" Якуб Хур Тастары, які жыве ў Даніі, у інтэрв'ю "Рэйтэрс" заявіў, што тэракт — справа рук баевікоў "Ахвазскага нацыянальнага супраціву", арабскай апазіцыйнай групы.
Паводле TUT.BY