У Ірландыі апраўдалі чалавека, якога павесілі 140 гадоў таму
Ірландскі прэзідэнт Майкл Хігінс пасмяротна памілаваў Майлза Джойса, якога павесілі ў 1882 годзе за злачынствы, якія ён не здзяйсняў.
Пра гэта паведаміла Sky News. Джойса павесілі разам з двума іншымі мужчынамі за забойства 5 асобаў адной сям’і, нягледзячы на тое, што іншыя падсудныя настойвалі на яго невінаватасці.
Забойства адбылося ў жніўні 1882 года. Сям’я была атакавана ва ўласным доме.
Слуханні ў судзе тады ішлі на ангельскай мове, якую Джойс не разумеў.
Па словах прэзідэнта Хігінса, памілаванне павінна выправіць памылку мінулага, якая стала «ганебным эпізодам у ірляндскай і брытанскай гісторыі». Упершыню пра невінаватасць павешанага ірляндскі ўрад заявіў у 2015 годзе.
Паводле «Радыё Рацыя»