У Італіі па абвінавачанні ў згвалтаванні затрыманы сцэнарыст фільмаў пра Джэймса Бонда і «Малышкі на мільён»
Галівудскі сцэнарыст і рэжысёр, уладальнік некалькіх «Оскараў» Пол Хагіс затрыманы на поўдні Італіі па абвінавачанні ў згвалтаванні.
Па версіі абвінавачання, Хагіс напрацягу двух дзён прымушаў маладую жанчыну да сэксу, а потым кінуў яе ў аэрапорце Брындызі. Як паведамляецца, яна знаходзілася ў цяжкім фізічным і псіхалагічным стане. Супрацоўнікі аэрапорта і памежнікі аказалі ёй дапамогу і даставілі ў шпіталь, дзе быў актываваны пратакол для ахвяраў гвалту. Потым пацярпелая падала скаргу ў паліцыю, на падставе якой кінематаграфіст і быў затрыманы.
Пол Хагіс — уладальнік «Оскараў» за сцэнары да фільмаў «Малышка на мільён» і «Сутыкненне». Паводле яго сцэнарыя таксама знятыя два фільмы «Бандыяны» — «Казіно «Раяль» і «Квант міласэрнасці».