У Канадзе ўзарвалі бомбу ў рэстаране
Не менш за 15 чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуху ў рэстаране ў горадзе Місісога, недалёка ад Таронта.
Паліцыя паведаміла, што двое падазраваных, якія хавалі свае твары, зайшлі ў
рэстаран Bombay Bhel і прывялі ў дзеянне самаробнае выбуховае прыстасаванне.
Вядома, што некалькі пацярпелых былі дастаўлены ў бальніцу, а трое ў крытычным стане знаходзяцца ў траўматалагічным цэнтры ў Таронта.
Падазраваныя ўцяклі з месца здарэння, пакуль затрымаць іх не ўдалося.
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за напад, матывы злачынцаў таксама невядомыя.
Паліцыя апублікавала ў "Твітары" здымак камеры відэаназірання, на якім бачныя два падазраваных у талстоўка з капюшонамі. Адзін з іх, па ўсёй бачнасці, нясе ў руках бомбу.
Падазраваныя на здымку камеры відэаназірання
Выбух у горадзе Місісога адбыўся праз месяц пасля нападу ў Таронта, ахвярамі якога сталі 10 чалавек, яшчэ 15 атрымалі раненні. Тады нападнік 25-гадовы Алек Мінасян — выехаў на тратуар у арандаваным аўтафургоне і пачаў збіваць людзей.
Паводле ВВС